Ганна Ліннік: грошы павінна заставацца на месцах і паляпшаць жыццё мясцовых жыхароў
Хрысціянская дэмакратка Ганна Ліннік, якая балатуецца ў Рагачове, заявіла пра неабходнасць рэформы сістэмы аховы здароўя ў Беларусі, асабліва датычна рэгіёнаў.
“Людзі скардзяцца на тое, што не хапае вузкіх спецыялістаў. А чаму іх не хапае? Таму, што грошы, якія вылучаюцца з падаткаў, сыходзяць у Менск, асядаюць там, і толькі пасля ідзе размеркаванне, куды і колькі мясцовым бюджэтам вылучыць гэтых грошаў. Гэтых грошаў недастаткова”, – адзначыла актывістка БХД у сваім відэазвароце.
Паводле яе, грошы павінны заставацца ў мясцовых бюджэтах і ісці на паляпшэнне жыцця мясцовых жыхароў.