Яўген Дудкін распачаў штодзённыя пікеты ў Горадні
Гарадзенскі гарадскі каардынатар БХД Яўген Дудкін 20 верасня правёў свой першы пікет па зборы подпісаў за яго вылучэнне ў якасці кандыдата ў дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў.
Паводле яго, пікеты будуць праходзіць штодня з 17:00 да 19:00.
“Дзякую ўсім, хто паставіў свой подпіс! Заклікаю жыхароў мікрараёнаў Вішнявец, Альшанка, Паўднёвы і праспекта Янкі Купалы падтрымаць маладога кандыдата ў кандыдаты”, – заявіў актывіст.