Алег Аксёнаў зладзіў пікет у Магілёве (фота)
Магілёўскі абласны каардынатар БХД Алег Аксёнаў правёў пікет па зборы подпісаў за сваё вылучэнне кандыдатам у дэпутаты.
Нагадаем, што асноўнымі тэмамі кампаніі Алега Аксёнава з’яўляюцца змаганне з ушчыльненнем і патрабаванне якасных жыллёва-камунальных паслугаў.
«Да пікету падыходзяць пераважна расчараваныя людзі. Страчаная вера ў магчымасць якіх-небудзь станоўчых зменаў. Але ж ёсць і тыя, хто гатовы да радыкальных дзеяннеў. Абураюцца нерашучасцю апазіцыі. Такія размовы дарагога вартыя, на жаль, пакуль надвор’е не спрыяе, трэці дзень лье», – адзначыў Алег Аксёнаў.