Таццяна Шамбалава: калі грошы ёсць на арку, павінны быць і на паліклініку (відэа)

24 верасня 2019 12:35  |  Палітыка

Таццяна Шамбалава: калі грошы ёсць на арку, павінны быць і на паліклініку (відэа)

 

Хрысціянская дэмакратка Таццяна Шамбалава выступіла з відэазваротам у падтрымку будаўніцтва паліклінікі ў магілёўскім мікрараёне Казіміраўка. Яна адзначыла, што раён вельмі актыўна расце, тут будуецца шмат жылля.

“Я зараз балатуюся ў парламент, каб у гэтым раёне, нарэшце, з’явілася паліклініка. Улады нам працягваюць казаць, што на яе няма грошай, але, як мы бачым, грошы ёсць, бо яны знайшліся на арку на ўездзе ў горад Магілёў. А на паліклініку нібыта іх няма. Значыць, грошы, насамрэч, ёсць”, – заявіла актывістка.

Яна адзначыла, што ў межах кампаніі БХД “За адказныя рэформы з новым парламентам”, якая прадугледжвае ўдзел грамадзянаў у размеркаванні бюджэту, каб грошы вылучаліся на тое, што сапраўды ім трэба.

“У першую чаргу на медыцыну, на адукацыю і на рэформы ў гэтых сферах”, – падкрэсліла Таццяна Шамбалава.

Актывістка заклікала далучацца да БХД, да ініцыятывы за будаўніцтва паліклінікі ў Казіміраўцы. Таксама ў Магілёве па адрасе вуліца Ленінская, 29 шточацвер з 17:00 да 20:00 працуе грамадская прыёмная хрысціянскіх дэмакратаў.

Тэлефон Таццяны Шамбалавай +37525 673 64 10.

Болей навін