Для паляпшэння экалогіі ў Жлобіне трэба стварыць незалежныя камісіі на БМЗ (відэа)
Наталля Голахава са Жлобіну ў сваім відэазвароце падтрымала актывістку БХД Галіну Каян, якая балатуецца ў Палату прадстаўнікоў па Жлобінскай выбарчай акрузе № 40. Яна адзначыла, што 18 гадоў працуе на мясцовым Беларускім металургічным заводзе.
“Пра эгалагічную праблему ведаю не паводле чутак”, – заявіла Наталля Голахава.
Паводле яе, для вырашэння праблемы неабходна ствараць незалежныя камісіі, якія б займаліся ачышчальнымі фільтрамі на БМЗ, ствараць зялёныя зоны, паркі, скверы.
“Далучайцеся да каманды Галіны Каян, да хрысціянскіх дэмакратаў. Разам мы зможам вырашыць многія праблемы”, – заявіла Наталля Голахава.