Пасля скаргі Надзеі Гацак выбарчыя камісіі падкарэктавалі звесткі пра Андрэя Савіных

21 кастрычніка 2019 16:47  |  Палітыка

 

Пасля скаргі Надзеі Гацак выбарчыя камісіі падкарэктавалі звесткі пра Андрэя Савіных

 

Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі і Чкалаўская акруговая № 96 выбарчая камісія змянілі звесткі пра кандыдата ў дэпутаты Андрэя Савіных пасля скаргі лідаркі МХД Надзеі Гацак.

Нагадаем, што Андрэй Савіных 12 верасня быў звольнены з пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Беларусі ў Турцыі, але працягваў пазіцыянаваць сябе менавіта на такой пасадзе. Адпаведныя звесткі былі ўнесеныя ў інфармацыю пра яго як падчас збору подпісаў, гэтак і падчас рэгістрацыі кандыдатам.

Сам дыпламат у каментары СМІ патлумачыў падачу фактычна непраўдзівых звестак, што загад МЗС адносна яго быў падпісаны толькі 4 кастрычніка, тады як дакументы на рэгістрацыю ён падаваў яшчэ 2 кастрычніка.

Пасля скаргі Надзеі Гацак выбарчыя камісіі падкарэктавалі звесткі пра Андрэя Савіных

 

Тым не менш, пасля скаргі Надзеі Гацак на сайце выбарчых камісіяў унеслі змены ў звесткі пра месца працы Андрэя Савіных. Цяпер замест “Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспублікі” напісана “старшы саветнік упраўлення Еўропы галоўнага ўпраўлення Еўропы і Паўночнай Амерыкі”.

Пасля скаргі Надзеі Гацак выбарчыя камісіі падкарэктавалі звесткі пра Андрэя Савіных

У ЦВК за подпісам Лідзіі Ярмошынай адзначылі, што “што прадстаўленне недакладных звестах біяграфічнага характара не з’яўляецца падставай для адмены рашэння аб рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты”.

Болей навін