Таццяна Канеўская расказала, чаму пайшла ў дэпутаты (відэа)
Прадстаўніца БХД Таццяна Канеўская распавяла каналу “Краіна Для Жыцця”, чаму вылучаецца ў кандыдаты ў дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў РБ.
Таццяна негатыўна ставіцца да размяшчэння табакерак ў горадзе, асабліва за 25 метраў ад школьных навучальных устаноў, і прапануе змагацца з гэтай манаполіяй і бязмежжам. Яна прапануе стварыць петыцыю і прыцягнуць вялікую колькасць неабыякавых людзей да гэтага.
Таццяна змагаецца з праблемай Маці 328. Яе сына асудзілі за 2 цыгарэты, якія ён купіў, спачатку на 8 гадоў, затым паменшылі тэрмін зняволення. Таццяна лічыць, што такое пакаранне занадта суровае і трэба змяніць заканадаўства.