Валянцін Фралоў: улада не заўважае горадабудаўнічай праблемы (відэа)
Кандыдат у дэпутаты па Васняцоўскай акрузе № 93 Валянцін Фралоў у сваім відэазвароце заклікаў да вырашэння праблемы горадабудаўніцтва ў Беларусі.
“Улада або не хоча заўважаць, або не заўважае”, – заявіў ён.
Сярод праблемаў актывіст назваў брудныя прадпрыемствы ў цэнтры гарадоў, недахоп парковак і роварных дарожак у Менску.
БХД ж прапануе вынас шкодных прадпрыемстваў за горад, каб грамадзяне самі маглі абіраць, што будзе ў іх дварах – чарговы бізнес-цэнтр ці дзіцячыя пляцоўкі.
Падпісаць зварот за горадабудаўнічую рэформу https://docs.google.com/forms/d/1UD2qfsAVb4Wk8lDfMOvSvTi4Ec3Ov0dlyqHELA8HuFA/edit?fbclid=IwAR3gs7LV2B-rRHs7cWT30TqqwHXNVDhEsaLZb6nm_Vt5ckaZ9bH-xz1rU38