Пад Менскам прайшла Школа для новых палітычных лідараў
5-6 кастрычніка пад Менскам прайшла Школа для новых палітычных лідараў.
Яе ўдзельнікі вывучалі асновы ідэалогіі хрысціянскай дэмакратыі, праекты рэформаў на падставе хрысціянска-дэмакратычных прынцыпаў.
Разглядаліся гісторыя ўзнікнення і агляд сучаснай сусветнай хрысціянскай дэмакратыі (асноўныя партыі, міжнародныя саюзы), хрысціянскую дэмакратыю ў Беларусі.
Вывучалася, як прынцыпы хрысціянскай дэмакратыі можна ўжыць у штодзённай партыйнай працы, уплываць на палітыку дзяржавы.
На падставе атрыманых ведаў адбылося планаванне рэгіянальных кампаній.