Знятая з выбараў Аксана Юшкевіч стала даверанай асобай Надзеі Гацак
Знятая з выбараў кандыдатка ў дэпутаты па Чкалаўскай выбарчай акрузе № 96 Аксана Юшкевіч з “Еўрапейскай Беларусі” 29 кастрычніка падала дакументы на рэгістрацыю даверанай асобай кандыдаткі ў дэпутаты ад БХД па гэтай жа акрузе Надзеі Гацак.
Лідарка Маладых хрысціянскіх дэмакратаў назвала зняццё сваёй апаненткі незаконным і таму і прапанавала ёй стаць сваёй даверанай асобай ды працягнуць сваю дзейнасць на акрузе.
“Не ведаю, што з гэтага выйдзе, але так проста мы не здадзімся! Хто сказаў, што апазіцыя не ўмее аб’ядноўвацца?” – заявіла Надзея Гацак.