Севярынец у Баранавічах: усё вельмі сур’ёзна
Галоўнай тэмай сустрэчы стала абарона незалежнасці Беларусі. Севярынец ацаніў становішча з падпісаннем чарговай дамовы аб “эканамічнай інтэграцыі” з Расіяй як вельмі сур’ёзную.
-Калі гэтыя дарожныя карты будуць падпісаныя Лукашэнкам, Крамлю застанецца толькі скаўтнуць – і Беларусь праваліцца ў Расію, – заявіў сустаршыня БХД.
Таксама абмяркоўваліся перазахаванне Каліноўскага, скандал у ПЭн-цэнтры, кампанія 2020 года і кнігі Паўла Севярынца.