Вольга Кавалькова і Таццяна Канеўская ўзялі ўдзел у пікеце правацэнтрыстаў у Гомелі (фота)
У Гомелі 10 лістапада прайшоў супольны пікет правацэнтрыстаў – Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Руху “За Свабоду”.
Ад БХД удзел у пікеце ўзялі кандыдаты ў дэпутаты – сустаршыня Вольга Кавалькова і актывістка Таццяна Канеўская.
Адной з галоўных тэмаў пікету з боку хрысціянскіх дэмакратаў стала судовая рэформа.