Дэбаты-2019. Эканоміка і экалогія: як знайсці баланс (відэа)
Што выбіраюць беларусы: высокія зарплаты на шкодных вытворчасцях ці здароўе і чыстае паветра? Як знайсці баланс паміж эканамічным развіццём рэгіёнаў і абаронай навакольнага асяроддзя? І ці патрэбна нам АЭС? Разбіраемся.
Naviny.by працягваюць серыю праграм «Дэбаты-2019». Мы запрасілі для ўдзелу ў іх зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.
Тэма дыскусіі – экалогія і эканамічнае развіццё. Яе абмеркавалі (на фота злева направа) член Беларускай партыі “Зялёныя” Дзяніс Тушынскі, прадстаўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), актывіст БХД Фёдар Петрусевіч, член Аб’яднанай грамадзянскай партыі Таццяна Сиваченко і старшыня Беларускай патрыятычнай партыі Мікалай Улаховіч.
Як мясцовым жыхарам рэальна ўплываць на прыняцце рашэнняў аб будаўніцтве розных аб’ектаў у іх гарадах?
Ці змогуць жыхары Брэста спыніць будаўніцтва акумулятарнага завода?
І чаму кандыдат ад АГП лічыць будаўніцтва Беларускай АЭС правакацыяй з боку Расеі? Глядзіце ў дыскусіі!