Севярынец у каментары “Times”: Лукашэнка мог бы прызначыць у “парламент” і коней
Сустаршыня БХД Павел Севярынец у інтэрвію лонданскай “Times” так пракаментаваў вынікі “выбараў” у Палату прадстаўнікоў, і , у прыватнасці, прызначэнне дэпутаткай 22-гадовай “Міс Беларусь”, з якой 65-гадовага Лукашэнку часта бачылі на хакеі, балах і на гародзе ў адной з ягоных рэзідэнцый:
“Лукашэнка мог бы прызначыць коней са сваёй фермы ў наш так званы парламент, не кажучы ўжо пра дзяўчынак з яго асабістай службы суправаджэння. Ён зневажае беларусаў, кажучы:”Глядзі, я магу зрабіць нават так”.
Наступны крок, лічыць Севярынец – цар Мікалай І.