Паўла Севярынца выклікаюць у РАУС за Сустрэчу свабодных людзей
Сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца выклікаюць у РАУС Цэнтральнага раёну Менску.
Нагода – ягоны ўдзел 16 лістапада ў Сустрэчы свабодных людзей.
“Гэта значыць будзе пратакол і “суд”. А там – штраф ці суткі”, – адзначыў сустаршыня БХД.