Паўла Севярынца аштрафавалі за Сустрэчу свабодных людзей

05 снежня 2019 10:27  |  Галоўныя навіны

Паўла Севярынца аштрафавалі за Сустрэчу свабодных людзей

 

Сустаршыня БХД Павел Севярынец аштрафаваны за ўдзел 16 лістапада ў Менску ў “Сустрэчы свабодных людзей” на плошчы Свабоды.

Ён прызнаны вінаватым паводле арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Сума штрафу – 50 базавых велічынь. 

Пасля суда Паўла Севярынца адразу павезлі ў РУУС Фрунзенскага раёна для складання пратакола за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі ў падтрымку незалежнасці 7 снежня.

Болей навін