МХД збіраюць дапамогу для дабрачыннай установы – дапамажыце і Вы!
Маладыя хрысціянскія дэмакраты пачынаюць перадкалядны збор дапамогі для дабрачыннай установы з Бабруйску “Справядлівая дапамога”.
“Справядлівая дапамога”існуе з 21 лютага 2017 года. Яна аб’ядноўвае неабыякавых, сацыяльна адказных людзей, здольных неадкладна прыйсці на падмогу людзям, якія знаходзяцца ў самых бязвыхадных сітуацыях. Асноўныя напрамкі работы ўстановы – аказанне бязвыплатнай дапамогі старым і пенсіянерам, шматдзетным і маламаёмасным сем’ям, бяздомным людзям.
Маладыя хадэкі збіраюць на дапамогу ўстанове перадусім ежу, якая не псуецца хутка і можа захоўвацца. Таксама будзем удзячныя за цёплыя рэчы.
У Менску перадаць прадукты і рэчы можна да 20 снежня старшыні МХД Надзеі Гацак (тэлефон – +37544 5381870).
“Каляды – гэта той час, калі чалавек найбольш патрабуе любові ды клопату. У свята кожнаму хочацца адчуць, што ён не адзін. І калі побач няма блізкіх людзей, мы можам стаць тымі блізкімі для чалавека, што патрапіў у складаную сітуацыю”, – заклікае далучацца да акцыі Надзея Гацак.
“Мы будзем вельмі ўдзячныя, бо разам мы зможам дапамагчы большай колькасці патрабуючых”, – кажа дырэктар установы Максім Чарняк.
Дапамагчы ўстанове таксама можна фінансава.
Самы просты спосаб дапамагчы гэта адправіць SMS-паведамленне на нумар 553:
1054 <Прозвішча, імя> <Сума плацяжу>
Прыклад SMS-паведамлення:
1054 Івановіч 10
(Прабел паміж параметрамі абавязковы!)
Паслуга даступная для абанентаў
MTC і LIFE
===========================
карта Беларусбанк
5470 8700 4739 8124 да 07/22
===========================
Разліковы рахунак для ахвяраванняў:
№ BY23BLBB30150790917315001001 ў Белінвестбанку ЦБП №831, Код № BLBBBY2X г. Бабруйск, вул. Пушкіна, д. 198, УНП 790917315 прызначэнне плацяжу – добраахвотнае ахвяраванне.
Паслуга таксма даступная ў АРІП праз інтэрнэт–банкінг з мабільнага тэлефона або стацыянарнага кампутара.
Для здзяйснення плацяжу дастаткова выбраць:
1. Кропка “Сістэма” Разлік “(АРІП).
2. Грамадскія аб’яднанні.
3. Дапамога дзецям, і дарослым.
4. Справядлівая дапамога.
5. Унёскі на ўмацаванне МТБ.
6. Прозвішча, імя> сума плацяжу> аплаціць.
Калі плаціцеў касе банка, калі ласка, паведаміце касіру аб неабходнасці правядзення плацяжу праз сістэму “Разлік” (АРІП).
Тэлефон для сувязі з установай:
+375298724856
+37544 568-57-07