Сёння вызваляюць Паўла Севярынца і судзяць Вольгу Кавалькову. Прыходзьце падтрымаць!
10 студзеня з ізалятару часовага ўтрымання ў Менску вызваляюць сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца, асуджаны за заклікі ды ўдзел у акцыях у падтрымку незалежнасці Беларусі.
Палітыка мусяць вызваліць у пятніцу аб 11:30 па адрасе 1-ы завулак Акрэсціна, 36.
Палітыка мусяць вызваліць у пятніцу аб 11:30 па адрасе 1-ы завулак Акрэсціна, 36.
Між тым а 12:30 мае пачацца суд над сустаршынёй БХД Вольгай Кавальковай. Працэс пройдзе ў судзе Савецкага раёну Менску. Справа распачатая паводле ч. 3 арт. 23.34 КаАП.
Павел Севярынец быў асуджаны 19 снежня на 15 сутак арышту, але пасля суду яго вызвалілі. 26 снежня яго затрымалі ды зняволілі. У гэты ж дзень яго аштрафавалі дадаткова на 1275 рублёў. 9 студзеня, калі палітык знаходзіўся за кратамі, яго зноў аштрафавалі – на гэты раз на 1350 рублёў.
6 студзеня Вольгу Кавалькову ўжо аштрафавалі на 1147,5 рубля.