Назіральніца: выбарчую камісію трэба навучыць лічыць галасы (відэа)
Актывістка Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Ядзвіга Угольнік, якая была назіральніцай на мінулых парламенцкіх выбарах, заявіла пра падман, каруселі і прыпіскі на выбарчых участках.
“На першым участку людзей, якія падпісаліся, было менш за тых, хто апусціў бюлетэні ў скрыню. На другім участку подпісы нават не лічылі”, – адзначыла яна.
Таму, на яе думку, трэба мяняць выбарчае заканадаўства, каб назіральнікі бачылі падлік галасоў.
“Трэба, каб у кожнай вёсцы, у кожным райцэнтры, дзе ёсць участкі, былі сумленныя назіральнікі, якія навучаць выбарчую камісію лічыць галасы”, – заявіла Ядзвіга Угольнік.
Падпісаць петыцыю за змену выбарчага заканадаўства можна па спасылцы https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeIgF7utknNMVWAMVt2uEKfJoBj_YPgMFeFJfTeJH11sf6yXQ/viewform