Шаркаўшчына – таксама за Севярынца! (фота)
8 сакавіка сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец атрымаў чарговую перамогу на праймерыз аб’яднанай апазіцыі. На гэты раз у Шаркаўшчыне.
Тут за яго прагаласавалі 15 удзельнікаў народнага галасавання. Па адным голасе атрымалі Юрась Губарэвіч і Вольга Кавалькова, а за Мікалая Казлова і Аляксея Янукевіча галасы не аддалі.
А 18:00 галасаванне пройдзе таксама ў Паставах – па адрасе вуліца Бальнічная, 11.