Вольга Кавалькова даслала подпісы за адмену суботніка: улада падвяргае небяспецы жыцці людзей

22 красавіка 2020 16:16  |  Галоўныя навіны

Вольга Кавалькова даслала подпісы за адмену суботніка: улада падвяргае небяспецы жыцці людзей

 

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова 22 красавіка накіравала ў Савет міністраў подпісы за скасаванне суботніка 25 красавіка.

«Да рашэнняў уладаў аб правядзенні рэспубліканскага суботніка і параду 9 траўня беларусы ставяцца абсалютна негатыўна. Гэта відаць па дзясятках тысяч подпісаў, якія яны пакідаюць пад рознымі петыцыямі, каб паўплываць на ўладу, якая ўсё больш адарваная ад рэальнасці і людзей. СААЗ рэкамендуе Беларусі адмовіцца ад усіх масавых мерапрыемстваў, а ўлады прызначаюць суботнік. Сваімі безадказнымі дзеяннямі ва ўмовах пандэміі каронавіруса ўлада падвяргае небяспецы жыцці людзей. Ва ўмовах чарговага эканамічнага крызісу мы востра маем патрэбу ў падтрымцы. А замест таго, каб накіраваць нашы грошы на падтрымку медыкаў, бізнесу і грамадзян яны трацяць іх на парады і рамонты помнікаў. Гэта абуральна! Дзяржава павінна клапаціцца і паважаць сваіх грамадзянаў, як гэта робяць многія краіны, аказваючы дапамогу сваім грамадзянам, а ў Беларусі чыноўнікі працягваюць залазіць у нашы кішэні. Такую ўладу трэба мяняць, яна не спраўляецца са сваімі функцыямі!” – кажа палітык.

Болей навін