Сябра БХД Валерыя Білібуху, незалежнага дэпутата на Бярозаўшчыне, дапытала міліцыя
Бярозаўская міліцыя пачынае паляванне на вяскоўцаў, якія выступілі ў падтрымку блогера Ціханоўскага, актывістаў і журналістаў, якіх арыштавалі і пераследуюць. Першым быў дапытаны дэпутат Першамайскага сельскага выканкама Валер Білібуха.
Але маёра Бярозаўскага РАУС Дзмітрыя Іванова цікавіла найбольш журналістка, што асвятляла выказванні людзей. Асобна пагутарыў маёр і з сынам Білібухі, які не прысутнічаў на акцыі. І зноў жа яму было зададзена галоўнае пытанне пра журналістку, кажа Валер Білібуха:
– Нібыта я праводзіў несанкцыянаваную акцыю „Стоп таракан”. Паказаў мне сюжэты з Радыё Рацыя, фотаздымкі і запіс размовы. Пачынаецца паляванне за іншадумцамі, якія выказваюць сваё меркавання. Я прыходжу да высновы, што гэта звязана з іх шоу пад назвай выбары. OБыў званок і да Тамары Шчапёткінай. Маёр Іваноў хацеў з ёй сустрэцца, каб паразмаўляць пра сустрэчу вяскоўцаў, выказванні меркаванняў адносна вышэйзгаданай сітуацыі і асвятленню яе на нашым радыё. Шчапёткіна, якая знаходзіцца на самаізаляцыі, ад сустрэчы адмовілася.