Еўрапейская народная партыя асудзіла рэпрэсіі супраць Вольгі Кавальковай
У афіцыйным Twitter-акаўнце Еўрапейскай народнай партыі 5 чэрвеня з’явіліся публікацыі з асуджэннем рэпрэсіяў у Беларусі.
У прыватнасці, ЕНП вельмі занепакоеная узмацненнем рэпрэсій і запалохвання патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты Вольгі Кавальковай, Юрыя Губарэвіча, Мікалая Казлова і іншых.
Нагадаем, што Вольгу Кавалькову і Мікалая Казлова дагэтуль улады пераследуюць за выкананне імі сваіх канстытуцыйных праваў на мірны пратэст.
“Такія паводзіны дэманструюць слабасць і адчай цяперашняга рэжыму”, – гаворыцца ў паведамленіі.
ЕНП таксама будзе ўважліва сачыць за арыштам блогера Сяргея Ціханоўскага, якога затрымалі падчас выбарчага сходу ў Беларусі.
“Новыя палітвязні ў Беларусі непрымальныя і падрываюць давер і справядлівасць маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбараў”, – адзначылі ў Еўрапейскай народнай партыі.