Пакуль МХД раздавалі ружы міліцыянтам, невядомыя скралі зборшчыка подпісаў за Кавалькову
У Менску 7 чэрвеня падчас легальнага пікету па зборы подпісаў каля Камароўскага рынку невядомымі людзьмі ў цывільным быў скрадзены актывіст Маладых хрысціянскіх дэмакратаў, сябар ініцыятыўнай групы Вольгі Кавальковай Валянцін Фралоў, які збіраў подпісы за яе вылучэнне.
“Патрабую спыніць незаконны пераслед актывістаў і чальцоў ініцыятыўных групаў прэтэндэнтаў і забяспечыць іх абарону”, – адзначыла Вольга Кавалькова.
Адзначым, што актывісткі МХД ў гэты час раздавалі ружы міліцыянтам у якасці жэсту міралюбнасці.