Еўрадэпутат заклікаў беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі (відэа)

22 чэрвеня 2020 23:04  |  Палітыка

Еўрадэпутат заклікаў беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі (відэа)

 

Еўрадэпутат ад Еўрапейскай народнай партыі Уладзімір Білчык са Славакіі выступіў з відэазваротам, у якім заклікаў беларускія спыніць рэпрэсіі і вызваліць палітвязняў.

“Як сябра Еўрапейскага парламенту ад Славакіі і прадстаўнік Еўрапейскай народнай партыі я надзвачый занепакоены хвалюючымі навінамі апошніх тыдняў з Беларусі. Я заклікаю беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі, спыніць жорсткасць і вызваліць усіх палітвязняў. Я падтрымліваю свабодныя і сумленныя выбары, я падтрымліваю дэмакратыю і падтрымліваю салідарнасць з Беларуссю”, – заявіў ён.

Беларуская хрысціянская дэмакратыя шчыра ўдзячныя прадстаўнікам Еўрапейскай народнай партыі – Дональду Туску, Урсуле фон дэр Ляен, Антоніё Лопэсу-Істурысу, Мірыям Лексман, Уладзіміру Білчыку, Зігфрыду Мурэшану, Міхаэлю Галеру і шмат каму іншаму, хто вакаў сваю салідарнасць з Беларуссю і падтрымаў права беларусаў на свабодныя і сумленныя выбары.

Болей навін