Ірландскі міністр: Палітычныя вязні ў Беларусі павінны быць вызваленыя (відэа)

25 чэрвеня 2020 22:34  |  Галоўныя навіны

Ірландскі міністр: Палітычныя вязні ў Беларусі павінны быць вызваленыя (відэа)

 

Прадстаўнікі Еўрапейскай народнай партыі працягваюць падтрымліваць народ Беларусі ў змаганні за свабоду і дэмакратыю.

“Прывітанне! Я Гэлен МакЭнці, міністр еўрапейскіх справаў Ірландыі і віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай народнай партыі. Хачу выказаць маю поўную салідарнасць з народам Беларусі. Арышты і пераслед палітычных апанентаў непрымальныя. Палітычныя вязні павінны быць вызваленыя, а палітычны ціск павінен скончыцца ў Беларусі. Вяршынства права і свабодны ды адкрыты палітычны дыялог – гэта вуглавы камень любой дэмакратыі. І Еўрапейская народная партыя салідарная з народам Беларусі”.

Болей навін