Віншуем усіх, хто сёння адзначае Вялікдзень!

16 красавіка 2023 15:29  |  БХД Грамадства Навіны Новости БХД Палітыка

Хрыстос уваскрос!
Сапраўды ўваскрос!

Няхай гэты светлы дзень прынясе ў вашу хату радасць, мір і кахане. Няхай з вамі заўсёды будуць вера і надзея на лепшае, а любоў і дабрыня напоўняць жыццё яркімі фарбамі.

«Вялікдзень! Вялікдзень! — ад нівы да нівы.
Забыў не адзін з нас нядаўныя дні,
А ўспомні-прыпомні, шчасліў, нешчаслівы,
Аб тых, што ў світанні на век адышлі,—

Усе костачкі тыя на гонях папарных,—
Жывых, што ў бяспуцці акуццем звіняць…
Прыпомні, дай слова не шчэзнуці марна,
Пачатую справу шырыць, расшыраць!

*
Вялікдзень! Вялікдзень! — ад нівы да нівы
Заводзіць бацькоў сваіх песеньку сын.
Зірні ж, азірніся, шчасліў, нешчаслівы.
І заўтра на поле да сох як адзін!

Дагэтуль мы плачам, дагэтуль мы стогнем,
Адвечных не можам пазбыціся слёз…
Наперад па шчасце! Хай злое ўсё дрогне,
Вясна ўжо на свеце,— Хрыстос уваскрос!» ( Янка Купала. Вялікдзень)

Шчаслівага Вялікадня!

Болей навін