“4 гады з дня, калі незаконны і нелегітымны рэжым Лукашэнкі арыштаваў майго сябра”- выступ Міхаэля Галера пра чацвёртую гадавіну арышту Паўла Севярынца
Міхаэль Галер, дэпутат Еўрапейскага Парламенту, сымбалічны хросны Паўла Севярынца, выступіў з заявай у дзень чацьвёртай гадавіны арышту Паўла ў 2020 годзе.
Міхаэль выказаў словы падтрымкі самому Паўлу:
І я жадаю майму сябру Паўлу ўсяго найлепшага, жадаю фізічнай і псіхічнай моцы, каб ператрываць турэмны тэрмін.
Таксама Міхаэль пазначыў, што ён і калегі не забываюць пра беларусаў і што яны заклікаюць да безагаворачнага вызвалення беларускіх палітвязняў:
Адначасова з нашым змаганнем і падтрымкай Украіны, мы не забываемся пра лёс беларусаў – як тых, якія мужна паўсталі супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе, так і тых, хто заплацілі найвышэйшую цану сваёй свабоды і трапілі ў турму, перацярпелі і церпяць катаванні, былі забітыя гэтым рэжымам.
Таму мы яшчэ раз заклікаем рэжым безагаворачна вызваліць усіх палітычных вязняў.
Я таксама жадаю ўсім беларусам поспехаў, каб перамагчы гэты рэжым. Дзень вашай перамогі прыйдзе. Жыве Беларусь!