Заява аргкамітэта БХД аб прызнанні Святланы Ціханоўскай як лідара дэмакратычных сіл Беларусі
У сувязі з заявай, якая выйшла нібыта ад імя БХД з нагоды непрызнання легітымнасці Святланы Ціханоўскай, паведамляем, што асобы, якія прадстаўляюцца ад імя Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў дадзенай заяве не маюць на гэта ніякіх паўнамоцтваў. Таксама звяртаем увагу на тое, што гэтыя ж людзі нібыта ад імя Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і сацыял-дэмакратычнай партыі вылучылі на выбары ў Каардынацыйную Раду ў сваім спісе людзей, якія пісалі даносы на дэмакратычных актывістаў.
Беларускія хрысціянскія дэмакраты прызнаюць Святлану Ціханоўскую як лідара дэмакратычных сіл Беларусі.