Еўрапарламент не спыняе патрабаваць вызвалення Паўла Севярынца і ўсіх палітычных вязняў.
У Рэзалюцыі ад 19 верасня 2024 года аб цяжкай сітуацыі палітычных зняволеных у Беларусі дэпутаты Еўрапейскага Парламенту б’юць трывогу аб становішчы беларускіх палітычных зняволеных. У тым ліку яны звяртаюць увагу на сітуацыю аднаго з лідэраў БХД, Паўла Севярынца.
Пад час дэбатаў па рэзалюцыі прадстаўніца Славатчыны, Мірыя Лексман нагадала, што Павал ужо пяты год не мае магчымасці стасавацца с сямьёй і выхоўваць свайго сына Францішка.
Мы дзякуем Еўрапарламенту на салідарнасць. Разам мы зможаш дабіцца вызвалення ўсіх несправядліва зняволеных у Беларусі.
Поўты тэкст рэзалюцыі тут.