Беларускія хрысціянскія дэмакраты падтрымалі беларускіх палітвязняў на акцыі ў Бруселі і сталі суарганізатарамі форуму 8+100 у Еўрапейскім парламенце
Беларускія хрысціянскія дэмакраты сталі саарганізатарамі пікета каля Еўрапейскага парламента ў Бруселі, каб выказаць падтрымку беларускім палітвязням. Падчас мерапрыемства былі зачытаны імёны сотняў людзей, якія па палітычных матывах знаходзяцца за кратамі ў Беларусі. Ў пікеце таксама прыняла ўдзел Мальгажата Гасевска, кіраўнік дэлегацыі Еўрапейскага парламента па Беларусі.
Акрамя таго, беларускія хрысціянскія дэмакраты сталі суарганізатарамі форуму «8+100», які адбудзецца сёння ў Еўрапейскім парламенце. Форум аб’ядноўвае 8 беларускіх дэмакратычных партый, і больш за 100 еўрапейскіх палітычных партый, якія падтрымліваюць дэмакратычныя змены ў Беларуси. На форуме будуць абмеркаваныя стратэгіі падтрымкі дэмакратычнай Беларусі, вырашэнне гуманітарнага крызіса палітвязняў і магчымасці для беларусаў у эміграцыі. Ў форуме возьмуць удзел Святлана Ціханоўская, дэпутаты Еўрапарламента, адзін з лідэраў хрысціянскіх дэмакратаў Віталь Рымашэўскі і іншыя прадстаўнікі беларускага дэмакратычнага руха.
«Наша мэта — прыцягнуць увагу да трагедыі палітвязняў і нагадаць міжнароднай супольнасці пра важнасць салідарнасці з беларускім народам», — адзначыў Віталь Рымашэўскі.