Віншаванне з абраннем Фрыдрыха Мерца на пасаду канцлера Германіі
Беларуская хрысціянская дэмакратыя сардэчна віншуе Фрыдрыха Мерца з абраннем на пасаду канцлера Федэратыўнай Рэспублікі Германія!
Мы спадзяёмся, што пад кіраўніцтвам Фрыдрыха Мерца Германія працягне падтрымліваць дэмакратычныя каштоўнасці, абараняць правы чалавека і аказваць салідарную дапамогу тым краінам, дзе гэтыя правы парушаюцца — у тым ліку і беларускаму народу ў яго змаганні за свабоду і дэмакратыю.
Жадаем новаму канцлеру поспехаў у працы на карысць міру, справядлівасці і адзінства ў Еўропе!