Беларускія хрысціянскія дэмакраты віншуюць з Днём Еўропы!

09 мая 2025 16:30  |  Галоўныя навіны Грамадства Культура Навіны Палітыка Свет

Ад імя Беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў сардэчна віншуем усіх з Днём Еўропы — святам, якое сімвалізуе мір, адзінства і надзею на супольную будучыню на нашым кантыненце.

Менавіта 9 траўня 1950 года адбылася падзея, якая стала адпраўным пунктам для новай Еўропы — Еўропы, што выбрала шлях ад міжнароднага супрацьстаяння да салідарнасці і супрацоўніцтва. Гэта быў пачатак працэсу, які пераўтварыў тысячу гадоў войнаў і падзелаў у каштоўнасці міру, свабоды і адзінства народаў.

Мы, беларускія хрысціянскія дэмакраты, бачым будучыню Беларусі ў аб’яднанай Еўропе — Еўропе, дзе паважаюцца правы кожнага чалавека, правы кожнай нацыі і права народа жыць у свабоднай і дэмакратычнай краіне.

Беларусь — не перыферыя, а частка агульнаеўрапейскай сям’і. Мы верым, што той шлях, які Еўропа пачала 9 траўня, прывядзе і наш народ да свабоды, да поўнага вяртання ў кола еўрапейскіх нацый, дзе пануюць справядлівасць, законнасць і чалавечая годнасць.

Чаму дзень Еўропы святкуецца 9 траўня – глядзіце ў нашым відэа:

З Днём Еўропы! За мірную і свабодную будучыню Беларусі ў еўрапейскай сям’і народаў!

Болей навін