5 гадоў змагання і надзеі: мы з табой, Павел!

08 чэрвеня 2025 16:30  |  БХД Галоўныя навіны Грамадства Навіны Палітыка

Сёння спаўняецца пяць гадоў, як адзін з лідэраў і сустаршыняў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, Павел Севярынец, знаходзіцца за кратамі як палітвязень.

Мы захапляемся мужнасцю, вернасцю і стойкасцю Паўла. Пяць гадоў турмы за праўду, за веру, за Беларусь — гэта выпрабаванне, якое не зламала яго духу. На волі яго чакаюць жонка, сын, маці, сябры і тысячы людзей, якім ён даў надзею.

Мы, ягоныя паплечнікі і сябры па Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, робім усё магчымае, каб дзень вызвалення Паўла надышоў як мага хутчэй. Мы молімся за яго, падтрымліваем яго сям’ю і працягваем тое змаганне, якое ён пачаў — за вольную, дэмакратычную і хрысціянскую Беларусь.

Паўлу — сіла і салідарнасць. А Беларусі — волю і праўду!

Жыве Беларусь!

Болей навін