Беларускія хрысціянскія дэмакраты не ўдзельнічаюць у «Сходзе неабыякавых»

16 чэрвеня 2025 09:00  |  БХД Галоўныя навіны Грамадства Навіны Палітыка

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя заяўляе, што не прымае ўдзелу ў мерапрыемстве «Сход неабыякавых», якое плануецца 21 чэрвеня 2025 года ў Варшаве.

Мы з павагай ставімся да ўсіх ініцыятыў, накіраваных на кансалідацыю беларускага грамадства і пошук стратэгій у адказ на крытычную сітуацыю ў Беларусі. Аднак Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя не была запрошаная да падрыхтоўкі гэтай сустрэчы, не ўдзельнічала ў фарміраванні яе парадку дня і не падзяляе шэраг канцэптуальных падыходаў, што стаяць у аснове заяўленай праграмы мерапрыемства.

Мы падкрэсліваем, што любая інфармацыя пра нібыта ўдзел Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў гэтым мерапрыемстве з’яўляецца дэзінфармацыяй, накіраванай на дыскрэдытацыю БХД.

Беларускія хрысціянскія дэмакраты выступаюць за:
• сапраўдную інклюзіўнасць і празрыстасць у працэсах кансалідацыі апазіцыі;
• недапушчальнасць падмены прадстаўніцтва ўсяго беларускага грамадства шэрагам дыяяспаральных ініцыятыў або асобнымі групамі без шырокай падтрымкі знутры Беларусі;
• прыярытэт абароны правоў чалавека, падтрымкі палітвязняў, абяднання ўсіх дэмакратычных структур і супраціў гібрыднай агрэсіі Крамля – як аснову любой стратэгіі для супольных дзеянняў

Мы адкрытыя да супрацоўніцтва з усімі сіламі, якія падзяляюць гэтыя каштоўнасці, і гатовыя ўдзельнічаць у адкрытых дыялогах, дзе рэсурсы, лідарства і адказнасць размеркаваны справядліва.

Болей навін