Выйшла прэм’ера новага відэа: “Асноўныя ідэі Моладзевай платформы МХД”
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя прэзентуе новае відэа на нашым YouTube-канале: «Асноўныя ідэі Моладзевай платформы маладых хрысціянскіх дэмакратаў».
👉 Глядзіце відэа па спасылцы:
Гэтае відэа — жывое прадстаўленне бачання і прапаноў маладых хрысціянскіх дэмакратаў адносна будучыні моладзі ў Беларусі і за яе межамі. У ім мы шчыра і аргументавана гаворым пра 7 асноўных выклікаў, з якімі сутыкаецца беларуская моладзь, а таксама пра нашы прапановы — ад адукацыі і першага працоўнага месца да палітычнага ўдзелу і падтрымкі тых, хто ў эміграцыі.
📢 Заклікаем кожнага, каму неабыякава будучыня беларускай моладзі:
Паглядзець відэа,
Падзяліцца з сябрамі і калегамі,
Пакінуць каментар з вашымі думкамі.
Будзем удзячныя за вашу падтрымку і распаўсюд!