🎥 Новае відэа на YouTube-канале БХД: «Якім можа быць еўрапейскі шлях Беларусі і як да яго прыйсці? (частка 3)»
На канале «Навіны БХД» выйшла трэцяя частка аналітычнага відэа пра еўрапейскую інтэграцыю Беларусі — «Якім можа быць еўрапейскі шлях Беларусі і як да яго прыйсці?». Гэта працяг шырокага і аргументаванага разбору таго, чаму Еўропа — гэта не пагроза, а магчымасць для нашай краіны.
📺 Глядзець відэа:
У новым роліку мы паказваем:
— як выглядае еўрапейскі шлях у рэальнасці — праз інстытуцыйную рэформу, незалежны суд, адукацыю, эканоміку, мясцовае самакіраванне;
— якія канкрэтныя змены патрэбныя Беларусі, каб вярнуцца да развіцця, годнасці і бяспекі;
— як выглядае дарожная карта еўраінтэграцыі на 10–15 гадоў, заснаваная на вопыце Грузіі, Малдовы і Украіны;
— як з дапамогай Праграмы Усходняга партнёрства Беларусь можа ўжо цяпер набліжацца да еўрапейскіх стандартаў.
🤝 Разам мы набліжаем Беларусь да свабоды і еўрапейскай будучыні.