Беларуская хрысціянская дэмакратыя падтрымлівае петыцыю за ўсталяванне бел-чырвона-белага сцяга на Грунвальдскім полі

18 чэрвеня 2026 16:00  |  БХД Галоўныя навіны Грамадства Культура Навіны Палітыка

Грунвальдская бітва 1410 года з’яўляецца часткай нашай агульнай еўрапейскай гісторыі. Разам з палякамі, літоўцамі, украінцамі, татарамі і іншымі народамі ў гэтай бітве ўдзельнічалі харугвы Вялікага Княства Літоўскага, сфармаваныя ў тым ліку на беларускіх землях. Таму прысутнасць беларускага нацыянальнага сімвала на Грунвальдскім полі стала б актам гістарычнай справядлівасці і павагі да ўнёску беларусаў у супольную перамогу.

Бел-чырвона-белы сцяг для беларусаў — гэта сімвал дзяржаўнасці, свабоды, годнасці і еўрапейскага выбару. Мы падтрымліваем гэтую ініцыятыву і заклікаем беларусаў, беларускія арганізацыі і ўсіх сяброў Беларусі падпісаць петыцыю і распаўсюдзіць яе.

Падпісаць петыцыю можна тут.

Болей навін