Хрысціянскі дэмакрат Анатоль Міхнавец абраны першым віцэ-спікерам Каардынацыйнай рады IV склікання
Беларуская хрысціянская дэмакратыя віншуе Анатоля Міхнаўца, сябра Нацыянальнай рады Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, з абраннем першым віцэ-спікерам Каардынацыйнай рады IV склікання.
Анатоль Міхнавец удзельнічаў у выбарах у Каардынацыйную раду ў 2026 годзе ў спісе блока «Воля».
Беларуская хрысціянская дэмакратыя падтрымлівала блок «Воля» падчас выбарчай кампаніі і разглядае абранне Анатоля Міхнаўца як важны вынік супольнай працы хрысціянскіх дэмакратаў і нашых партнёраў.
Мы жадаем Анатолю поспехаў, мудрасці і вытрымкі на адказнай пасадзе. Важна, каб ягоная праца ў кіраўніцтве Каардынацыйнай рады прынесла рэальныя вынікі для беларускай дэмакратычнай супольнасці, узмацніла прадстаўніцтва грамадзянскай супольнасці і стала прыкладам адказнага служэння Беларусі.
Беларуская хрысціянская дэмакратыя і надалей будзе працаваць дзеля свабоднай, дэмакратычнай і незалежнай Беларусі.




