Адвакат патрабуе праз суд вызваліць Паўла Севярынца
Адвакат Павел Сапелка падаў скаргу ў суд Цэнтральнага раёна Менска. Як паведамляе БелаПАН, у скарзе утрымліваецца патрабаваньне адмяніць кандыдату ў прэзыдэнты Андрэю Саньнікаву і кіраўніку выбарчага штаба кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага Паўлу Севярынцу меру стрыманьня ў выглядзе знаходжаньня пад вартай. Адвакат мяркуе, што яны мусяць быць вызваленыя.
23 сьнежня мера стрыманьня ў выглядзе зьмяшчэння пад варту была абраная для 19 падазраваных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках, у тым ліку 5 кандыдатаў на прэзыдэнцкіх выбарах, яшчэ два кандыдаты на прэзыдэнта Рыгор Кастусёў і Дзьмітры Вус знаходзяцца пад падпіскай аб нявыезьдзе.
Як паведаміў сакратар БХД Дзяніс Садоўскі, сустаршыням БХД кандыдату ў прэзідэнты Віталю Рымашэўскаму і кіраўніку яго выбарчага штаба Паўлу Севярынцу падоўжылі тэрмін утрымання да 10-ці сутак.
Паводле “Радыё Свабода”