Кіраўніцтва БХД узяло ўдзел у “Дзядах” у Менску (фота)
Кіраўніцтва Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі 30 кастрычніка ў Менску ўзяло ўдзел у шэсці “Дзяды”, якое прайшло ад гадзіннікавага заводу да ўрочышча Курапаты, дзе ў 1930-1940-я гады камуністычнымі ўладамі былі расстраляныя дзсяткі тысяч чалавек.
Удзел у шэсці ўзялі сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, адказны сакратар Дзяніс Садоўскі і іншыя сябры і прыхільнікі аргкамітэта Партыі.