Анатоль Міхнавец: сустрэча з Радаславам Сікорскім была канструктыўнай (фота, відэа)
У Варшаўскім універсітэце 10 студзеня адбылася сустрэча сябра Нацыянальнай Рады Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Анатоля Міхнаўца з Міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім. Актывіст назваў сустрэчу канструктыўнай і выказаў надзею, што яе вынікі будуць бачныя ў найбліжэйшым часе.