Павал Севярынец: сістэма знішчае тых, хто яе не баіцца

12 студзеня 2012 19:50  |  Палітыка

12 студзеня ў розных кутках Беларусі – Шклове і Віцебску – адбыліся суды над двума палітвязнямі: Міколам Статкевічам і Сяргеем Каваленкам. Прэсавая служба аргкамітэту па стварэнні Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” звярнулася да свайго сустаршыні, таксама палітвязня Паўла Севярынца з просьбай пракаментаваць узмацненне рэжымаў актывістам.

 

“Сістэма знішчае тых, хто яе не баіцца. Сяргей Каваленка, які вывешвае бел-чырвона-белыя сцягі, – гэта бясстрашны паплечнік Мірона. Мікола Статкевіч – гэта сапраўдны беларускі шляхціч і сапраўдны беларускі афіцэр. Яны гатовыя галадаваць на смерць, праводзіць гады ў камерах, каб адстаяць сваё і наша права на волю”, – адзначыў ён.

 

“Сістэма баіцца такіх людзей, бо яны маральна яе перамагаюць, пераадольваюць страх, гвалт і нянавісць, на якіх трымаецца рэжым. Таму наш абавязак – маліцца за гэтых людзей і ўсяляк выяўляць салідарнасць з імі”, – лічыць Павал Севярынец.

Болей навін