“Учора з вячора засвяціла зора”. Калядная вечарына менскага БХД (Фотарэпартаж)
12 студзеня ў Менску адбылася святочная калядная вечарына гарадской суполкі БХД. У вечарыне ўзялі ўдзел барды Марыя Новікава, Андрэй Касцень і Раман Яраш. Але самай запамінальнай часткай святочнай імпрэзы сталіся калядоўчыкі з сапраўнай каляднай Звяздой і вясёлай Казой.
Удзельнікі паўдзельнічалі ў святочных конкурсах, а найбольш актыўныя сябры менскай суполкі БХД атрымалі падарункі ад сустаршыні БХД, кіраўніка менскага БХД Віталя Рымашэўскага.