Польскі суддзя па справе Андрэя Жукаўца супрацоўнічае з суддзёй, якая асудзіла Змітра Дашкевіча
18 студзеня беластоцкі суддзя Шчэнсны Шыманскі прыме ўдзел ў допытах у Мінску сведкаў па справе беларускага палітуцекача, сябра БХД Андрэя Жукаўца. Польскі суддзя будзе дапамагаць у допыце беларускай суддзі Вераніцы Абрамовіч.
У мяне як і ў Чацкага узнікла пытанне: “А суддзі хто?”.
Аказваецца Абрамовіч была заўважана ў сімпатыях да беларускага КДБ.
Гэта я ж суддзя любіць даваць апазіцыянерам суткі. Напрыклад за “Дзень волі-2008” з яе лёгкай рукі Дзмітрый Дашкевіч атрымаў 15 сутак.
І такія суддзі ў Беларусі паўсюль. Толькі як тады з імі ўвогуле можна супрацоўнічаць хоць па нейкіх справах?
Канешне можна…Пытанне толькі каму? Сам польскі суддзя Шчэнсны Шыманскі зараз з’яўляецца падазраваным у крымінальнай справе па фактам фальсіфікацыі доказаў супраць Андрэя Жукаўца.
Але вяртаючыся да тэмы судзейства ў Беларусі…
Пасля падзення рэжыма ў Беларусі, людзі, якія ажыццяўлялі рэпрэсіі ў адносінах да апазіцыі, пачнуць апраўдвацца, каб пазбегнуць заслужанага пакарання.
Любімай іхняй байкай будзе тое, што яны ўсяго толькі выконвалі загады, а значыць невінаватыя. Так робяць заўсёды прадстаўнікі карных органаў таталітарных і аўтарытарных краінаў, пасля таго як іх час сыходзіць…Нават калі яны пасля гэтых загадаў рабілі страшныя рэчы. Успомніце нацыстаў, якія ў Нюрнберзе паўтаралі: мы проста выконвалі загад. “Прад’яўляйце прэтэнзіі да дзяржавы, а не да мяне асабіста”.
Добра. Але вось калі б я напрыклад заб’ю ўсю сям’ю спадарыні Абрамовіч, то я б таксама змагу сказаць: навошта вы мяне судзіце за забойства? Гэта ж мяне такім зрабіла сістэма адукацыі. “Прад’яўляйце прэтэнзіі да дзяржавы, а не да мяне асабіста”…
Ніхто мяне канешне ж слухаць не будзе …
Андрэй Клімец, для сайта Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”
Меркаванні, выказаныя ў артыкуле, перадаюць погляды аўтара і не абавязкова адлюстроўваюць пазіцыю Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі