19 студзеня круглы стол па вызваленні палітвязняў
Грамадская ініцыятыва “Нельга забыць”, рух салідарнасці “Разам” і Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя запрашаюць ўсіх неабыякавых людзей узяць удзел у каардынацыйным круглым стале па пытанні вызвалення палітвязняў, які адбудзецца ў чацвер 19 студзеня на сядзібе БНФ (вул. Чарнышэўскага – 3) ў 12.00.
Асноўная мэта круглага стала: яднанне ўсіх дэмакратычных сіл у справе вызвалення палітзняволеных. Галоўнае пытанне круглага стала: “Што рабіць далей, каб дамагчыся вызвалення людзей!”
Падчас круглага стала плянуецца абмен інфармацыяй па кампаніях і акцыях па вызваленні палітвязняў, праблемах палітвязняў, падвядзенне дасягнутых вынікаў за мінулы год, а таксама абмяркаванне плану дзеянняў і магчымай супрацы ў справе вызвалення палітзняволеных.
Да ўдзелу ў круглым стале запрошаныя:
— прадстаўнікі палітычных партый і рухаў (БНФ, АГП, партыя “Справядлівы свет”, “Гавары праўду”, “Рух за свабоду” і інш.)
— праваабарончых арганізацый і грамадскіх ініцыятыў (“Вясна– 96”, “ Салідарнасць”, БХК, “Цэнтр прававой трансфармацыі” і інш.).
— былыя вязні і сваякі палітзняволеных.
План працы круглага стала:
1. Выступы прадстаўнікоў праваабарончых арганізацый і грамадскіх ініцыятыў.
2. Выступы прадстаўнікоў палітычных партый, дзе будуць закранутыя пытанні:
– Што зроблена за мінулы год?
– Што неабходна рабіць зараз?
– Што можна рабіць разам дзеля хутчэйшага вызвалення палітвязняў?
3. Выступы сваякоў палітзняволеных, актуальная інфармацыя пра стан і патрэбы кожнага палітвязня .
4. Дыскусія на тэму “Што рабіць далей дзеля вызвалення людзей з-за кратаў”, абмеркаванне магчымага супольнага плана дзеянняў.