Віталь Рымашэўскі: для ўладаў вельмі важнае прызнанне парламенцкіх выбараў на Захадзе

19 студзеня 2012 10:43  |  Галоўныя навіны

Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні Партыі “Беларусая Хрысціянская Дэмаратыя” Віталь Рымашэўскі пракаментаваў заяву Аляксандра Лукашэнкі аб неабходнасці правядзення палітычных рэформаў у краіне.

 

“Гэта яшчэ раз пацвярджае, што кошт наступных парламенцкіх выбараў вельмі высокі для ўладаў. Для іх вельмі важна легалізацыя выбараў і прызнанне іх на Захадзе. Разам з тым рэжым негатовы да дэмакратызацыі ў краіне, але вымушаны ісці на яе для нармалізацыі адносінаў з заходнімі краінамі”, – адзначыў Віталь Рымашэўскі.

 

“Гэтыя выбары – вельмі адказны момант для беларускай апазіцыі. Яна павінна праявіць сваю еднасць і скарыстацца ім для поўнага вызвалення палітвязняў, паставіўшы гэта адной з умовай нармалізацыі сітуацыі ўнутры краіны і звонку. Важна, каб пазіцыя беларускіх дэмакратычных сілаў была еднай, каб выбары не выкарыстоўваліся для самапіяру, а для барацьбы за свабоду і дэмакратыю ў краіне”, – падрэсліў сустаршыня БХД.

Болей навін