Народны дэпутат БХД змагаецца за чыстае паветра ў Паставах

19 студзеня 2012 19:04  |  Грамадства

Актывіст аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Уладзімір Казлоўскі распачаў у Паставах збор подпісаў супраць будаўнітва ў горадзе ля малаказаводу ачышчальных пабудоваў.

 

Паводле яго словаў, пасля пачатку будаўніцтва ў раёне малаказаводу стала немагчыма знаходзіцца ад вялікага смуроду, які ідзе ад будоўлі. Уладзімір Казлоўскі паведаміў, што мясцовыя жыхары вельмі незадаволеныя гэтым. “Яны цяпер не могуць адчыніць ні вакна, ні форткі ўў дамах, бо пасля немагчыма знаходзіцца ў памяшканні”, – адзначыў ён.

 

Пры гэтым пры моцным ветры смурод з будоўлі даходзіць нават да цэнтру Паставаў.

 

На наступным тыдні Уладзімір Казлоўскі плануе перадаць сабраныя подпісы ў райвыканкам.

Болей навін