Мінюст абвяргае інфармацыю аб нерэгістрацыі БХД
Міністэрства юстыцыі Беларусі 20 студзеня выступіла з абвяржэннем інфармацыі пра нерэгістрацыю Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”.
“У сувязі з размяшчэннем на шэрагу сайтаў у Глабальнай сеткі Інтэрнэт 19.01.2012 інфармацыі аб тым, што Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь у чацвёрты раз адмовіла ў дзяржаўнай рэгістрацыі Партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” (далей – ПБХД) Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь растлумачвае. У інтэрв’ю Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Сліжэўскага А.Л. прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі ад 19.01.2012/ гаворка ішла аб меўшай месца папярэдняй адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі ПБХД. У цяперашні час у дачыненні да ПБХД дзяржаўная рэгістрацыя прыпыненая. Канчатковае рашэнне па заяве ініцыятараў стварэння ПБХД будзе прынята ў адпаведнасці з заканадаўствам”, – адзначылі ў Мінюсце.