У Беларусі распачалася інфармацыйная кампанія супраць беларускіх актывістаў Варшавы? (фота)
Беларускія раённыя газеты пачалі друкаваць артыкулы супраць найбольш грамадска актыўных беларусаў Варшавы.
Так, у газеце Мастоўскага раёна “Зара над Нёманам” выйшаў артыкул “Нават Польшчу варочае ад беларускай апазіцыі”.
Гнеў выдання выклікаў факт сустрэчы беларусаў з намеснікам генеральнага пракурора Польшчы Робертам Гернандэм. Нагадаем, што ў сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнік Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў” Ігар Шчэкарэвіч, сябар Нацыянальнай Рады БХД Анатоль Міхнавец, сябар БХД Андрэй Жукавец і прадстаўнік “Еўрапейскай Беларусі” Дзмітрый Бародка.
На дадзены момант невядома колькі раённых газетаў надрукавалі гэты ці падобныя артыкулы.
Актывісты, якія ўспамінаюцца ў газеце, ацэньваюць такую цікавасць да іх з боку дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, як сведчанне плённасці іхняй дзейнасці і збіраюцца ў бліжэйшы час выступіць з сумеснай заявай.